Знайсці
17.10.2021 / 11:30РусŁacБел

14-гадовая беларуска перамагла на міжнародным фестывалі ў Італіі

Юная салістка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Ксенія Галецкая выйграла прэстыжны дзіцячы вакальны конкурс Sanremo Junior.

«SanRemo Junior» — адзін са знакамітых конкурсаў для дзяцей да 15 гадоў, які праходзіць пад патранажам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і адміністрацыі Сан-Рэма.

Конкурс праходзіць на сцэне папулярнай канцэртнай залы «Ariston». Галоўнае яго адрозненне ад большасці вакальных конкурсаў у тым, што ўсе ўдзельнікі «Sanremo Junior» выступаюць пад музыку вядомага жывога сімфанічнага аркестра з Італіі.

Рэспубліку Беларусь прадставіла 14-гадовая Ксенія Галецкая, якая ярка выканала легендарны хіт гурта «The Jackson 5» «Who's Loving You».

Нашу артыстку ў Італіі суправаджала Таццяна Трухан, педагог па вакале з вялікім і паспяховым вопытам падрыхтоўкі вакалістаў да розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930