Знайсці
17.10.2021 / 10:40РусŁacБел

Кітай запусціў гіпергукавую ракету

Кітай правёў новыя выпрабаванні гіпергукавага лятальнага апарата, здольнага несці ядзерную зброю, са спасылкай на крыніцы паведаміла газета Financial Times.

Падчас выпрабаванняў апарат праляцеў праз нізкаарбітальную прастору, але не змог дасягнуць зададзенай цэлі, прайшоўшы за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад яе.

У той жа час выпрабаванні заспелі выведку ЗША «знянацку», піша выданне. Як адзначылі яго суразмоўцы, пуск паказаў, што Кітай дамогся «прагрэсу ў распрацоўцы гіпергукавай зброі» і значна далей прасунуўся ў гэтым, чым лічылі амерыканскія ўлады.

Тэарэтычна гэтая ракета можа лётаць праз Паўднёвы полюс. «Гэта стала б вялікай праблемай для амерыканскіх вайскоўцаў, паколькі іх сістэмы СПА сканцэнтраваны на адлюстраванні магчымых нападаў з паўночнага палярнага напрамку», — піша FT.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930