Знайсці
16.10.2021 / 20:43РусŁacБел

Выставачны праект да 100-годдзя Віленскага беларускага музея імя Луцкевіча распачаўся ў Нацыянальным мастацкім музеі

Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцяў Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.

Ён існаваў з 1921 па 1945 год і за кароткі час свайго існавання стаў цэнтрам беларускага культурнага жыцця Вільні і ўсёй Заходняй Беларусі, гуртаваў вакол сябе дзеячаў нацыянальнага адраджэння, у ім арганізоўваліся не толькі экскурсіі, музей таксама выступаў пляцоўкай для правядзення лекцый, творчых сустрэч і адукацыйных праграм.

Пасля ліквідацыі музея калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачыненне да нашай культуры.

Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце — не прапусціце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера