Знайсці
16.10.2021 / 19:54РусŁacБел

Для абітурыентаў Акадэміі кіравання ўвядуць сумоўе, каб адбіраць «сапраўдных патрыётаў»

Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч у эфіры YouTube-канала «Галоўны. Тур» распавёў, як менавіта з ліку абітурыентаў будуць адбіраць патрыётаў, паведамляе БелТА.

«Мы плануем, што па новых правілах прыёму ў Акадэмію кіравання можна будзе паступаць маючы рэкамендацыі з апошняга месца вучобы, службы альбо працы, а таксама ад мясцовых органаў улады. Акрамя таго, уводзіцца прафесійна-псіхалагічнае сумоўе. Перад пачаткам уступнай кампаніі камісія Акадэміі кіравання зможа на свае вочы ўбачыць абітурыента, які прыходзіць, патэсціраваць яго пэўным чынам. А далей уступаюць у сілу ўжо вынікі ЦТ, ідзе агульны конкурс», — распавёў Вячаслаў Даніловіч.

У ВНУ разлічваюць з дапамогай гэтых рычагоў забяспечыць, каб у Акадэмію кіравання «прыходзілі сапраўдныя патрыёты, людзі з пэўнымі задаткамі, якія неабходныя ў кіраўнічай сферы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930