Знайсці
16.10.2021 / 15:58РусŁacБел

ГУБАЗіК: Падпіска на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы пакуль не караецца

ГУБАЗіК яшчэ раз патлумачыў, ці будуць прыцягвацца да адказнасці падпісчыкі тэлеграм-каналаў. 

«Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыць начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца.

Але пры адной умове: калі падпісант не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, то-бок не рэпосціць, не пераводзіць грошай, не злівае туды інфармацыю. Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісчыкі, адпаведна, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці».

Аднак пакуль з тлумачэнняў сілавікоў не зразумела, якія тэлеграм-каналы будуць прызнавацца экстрэмісцкім фарміраванне і пры якіх умовах. 

Нагадаем: ні тэлеграм-канал «Нашай Нівы», ні наш сайт, ні сацыяльныя сеткі не прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі. Смела чытайце нас, падпісвайцеся, дзяліцеся навінамі з іншымі!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930