Знайсці
16.10.2021 / 13:37РусŁacБел

Лізавета II цалкам адмовілася ад алкаголю: аказваецца, у свае 95 яна магла кульнуць чарачку вечарам

Каралева Вялікабрытаніі 95-гадовая Лізавета II па парадзе дактароў вырашыла цалкам адмовіцца ад алкаголю. Пра гэта піша газета The Daily Telegraph.

«Манарх разлічвае ў найлепшай форме сустрэць плацінавы юбілей (70 гадоў) знаходжання на троне, які адбудзецца ў наступным годзе», — сказана ў артыкуле. 

Адзначаецца, што рэкамендацыі медыкаў не звязаныя з якім-небудзь захворваннем, а дадзеныя «ў мэтах засцярогі». 

«Каралева прыняла асабістае рашэнне цалкам адмовіцца ад спіртных напояў, але яна ніколі многа не піла», — адзначаецца ў публікацыі.

Па інфармацыі СМІ, брытанская каралева часам дазваляла сабе чарку па вечарах, а таксама магла выпіць сухое марціні перад абедам. 

Сямідзесяцігоддзе свайго ўступлення на прастол каралева Вялікабрытаніі будзе святкаваць летам наступнага года. На троне ў 1952 годзе яна змяніла свайго бацьку Георга VI. Тады каралеве было ўсяго 25 гадоў. Цяпер яна — найстарэйшы з дзейных кіраўнікоў дзяржаў, а яшчэ яна кіруе краінай найболей з усіх жывых манархаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера