Знайсці
16.10.2021 / 12:59РусŁacБел

Кітаец стварыў хатнюю лабараторыю, каб рабіць лекі для смяротна хворага сына — прэпарату няма праз пандэмію

30-гадовы кітаец Сюй Вэй пачаў самастойна вывучаць фармакалогію і зрабіў дома лабараторыю, каб сінтэзаваць лекі для свайго двухгадовага сына Хааяна з захворваннем, пры якім звычайна не жывуць даўжэй за дзесяць гадоў. Пра гэта піша South China Morning Post.

Сыну Сюй Вэя дыягнаставалі хваробу Менкеса — рэдкае генетычнае захворванне, пры якім у арганізме парушаецца абмен медзі, з-за чаго з'яўляюцца паталогіі нервовай сістэмы. Хлопчыку кожны дзень трэба прымаць медны гістыдзін, але дастаць прэпарат практычна немагчыма: лекі не дастаўляюць з ЗША ў Кітай праз каранавірусныя абмежаванні. Кітайскія кампаніі яго не вырабляюць з-за дарагоўлі і бюракратыі.

Сын Сюй Вэя Хааян. Фота Weibo 

Вэй вырашыў сінтэзаваць медны гістыдзін у хатніх умовах. За тры тысячы даляраў ён купіў лабараторнае абсталяванне і запісаўся на адкрытыя курсы па фармакалогіі і хіміі ў мясцовых ВНУ, каб навучыцца рабіць лекі і правяраць іх якасць. Мужчына сінтэзуе прэпарат па апісаннях з амерыканскіх навуковых часопісаў.

Вэй не ведае ангельскую мову, таму перакладае тэкст праз перакладчыкі. «Часам атрымлівалася бязглуздзіца, і тэкст даводзілася перакладаць даслоўна. Гэта складана, але ў інтэрнэце заўсёды ёсць нейкія падказкі», — кажа ён.

«Я не вучыўся ва ўніверсітэце, але гэта не значыць, што я не магу вучыцца. Я патрэбны майму сыну, і я ўсімі магчымымі спосабамі буду спрабаваць выратаваць яго. Я лічу, што можна пераадолець любыя цяжкасці, і спадзяюся, што з часам Хааяну стане лепш. Я проста буду рабіць усё, што магу», — упэўнены бацька. 

Фота з хатняй лабараторыі Сюй Вэя, здымак Weibo 

Спачатку мужчына правяраў атрыманы прэпарат на трусах. Пасля паспяховых тэстаў Вэй зрабіў ін'екцыю сабе. Калі ён пераканаўся, што ўсё стэрыльна і бяспечна, увёў прэпарат сыну. Затым Вэй адвёз яго ў клініку на абследаванне — медыкі выключылі магчымасць негатыўных пабочных эфектаў.

Кітайскія органы аховы здароўя ведаюць аб хатняй лабараторыі мужчыны і не перашкаджаюць яго працы. «Ён робіць лекі толькі для свайго сына і цалкам бярэ адказнасць на сябе. Пакуль ён не прадае прэпарат іншым, ніякай небяспекі для грамадзян няма. Мы не станем умешвацца», — заявілі чыноўнік.

Цяпер Вэй рыхтуецца да паступлення ва ўніверсітэт на спецыяльнасць «генная інжынерыя». Ён хоча ўдасканаліць свае навыкі і сінтэзаваць яшчэ адзін прэпарат, які дапамагае пры хваробы Менкеса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930