Знайсці
16.10.2021 / 10:22РусŁacБел

У жыхара Гомельскага раёна скралі крыптавалюту на $35 тысяч

Падрабязнасцямі злачынства дзеліцца Следчы камітэт па Гомельскай вобласці. 

32-гадовы жыхар Гомельскага раёна ўзяў у бацькі вялікую суму грошай і вырашыў прымножыць яе шляхам таргоў на біржы крыптавалют. Ён зарэгістраваў электронны кашалёк і перавёў на яго набытую на бацькавы грошы крыптавалюту. Туды ж перавёў крыптавалюту, узятую ў доўг у сябра. 

Затым пацярпелы вырашыў усталяваць папулярнае пашырэнне для браўзера, якое функцыянуе як кашалёк для крыптавалют і дазваляе ажыццяўляць аперацыі на біржы.

Мужчына ўвёў у пошукавую сістэму запыт на ўстаноўку пашырэння і скарыстаўся першай прапанаванай спасылкай, якая аказалася фішынгавай. Па запыце праграмы ён увёў рэквізіты свайго электроннага кашалька. Праз некаторы час выявіў, што невядомая асоба перавяла ўсю яго крыптавалюту ў эквіваленце 34 500 даляраў ЗША на іншы электронны кашалёк. 

Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 212 (Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера