Знайсці
16.10.2021 / 09:04РусŁacБел

У Правілах прафесійнай этыкі адваката прапісалі, як трэба камунікаваць са СМІ. Раней такой нормы не было

У Беларусі дэталёва ўрэгулявалі пытанні ўзаемадзеяння адвакатаў са сродкамі масавай інфармацыі. Пастанова Міністэрства юстыцыі №180 ад 30 верасня 2021 года, якой зацверджаныя новыя правілы прафесійнай этыкі адваката, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У папярэдняй рэдакцыі правілаў пункта, які б асобна рэгуляваў камунікацыю адваката са СМІ, не было. 

Згодна з правіламі, адвакаты маюць права прадстаўляць сродкам масавай інфармацыі, распаўсюджваць (у тым ліку з дапамогай каментароў, ацэнак) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт дакладную і праўдзівую інфармацыю. Інфармацыя павінна прадстаўляцца з пазіцыі права.

«Любыя заявы адваката, у тым ліку пры абмеркаванні і тлумачэнні прававых нормаў, павінны быць адказнымі, дакладнымі і не ўводзіць у зман. Даносячы інфармацыю па канкрэтных справах аб судовых спрэчках арганізацый і грамадзян, следчых і іншых працэсуальных дзеяннях, адвакат не павінен дапускаць неабгрунтаваных, не падмацаваных дакладнымі фактамі і матэрыяламі справы меркаванняў і высноў», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, адзначаецца, што адвакат, размаўляючы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, павінен прымаць меры для таго, каб яго словы не былі паднесеныя масавай аўдыторыі ў скажоным выглядзе.

Таксама прапісаная адказнасць за парушэнне правілаў прафесійнай этыкі адваката.

Пастанова ўступае ў сілу з 30 лістапада 2021 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера