Знайсці
15.10.2021 / 19:58РусŁacБел

«Бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах». З'явіўся новы зліў ад хакераў

Аб'яднанне хакераў апублікавала тэлефонныя размовы, у якіх абмяркоўваецца, якія ўмовы стварыць для людзей, што сядзяць па палітычных артыкулах.

На першым запісе чуецца голас, падобны да голаса першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова і голас намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама Мікалая Максімовіч

«Мурын аддаваў каманды, каб усе гэтыя, бл****, пі*****ё, бл****, асуджаныя, бл****, «бамжы», бл****, камеры, нах**, усё астатняе. Як гэта адбываецца з Букатай са Стоўбцаў», — кажа голас, падобны да голаса Казлова.

Далей ідуць нарэзкі з голасам, падобным да голаса Максімовіча і начальнікаў УУС розных раёнаў Мінскай вобласці — Аляксандра Каратыша (Стаўбцоўскі раён), Аляксандра Шаравара (Салігорскі РУУС) і намесніка начальніка Паўла Зміцера (Барысаўскі раён). Сцвярджаецца, што Максімовіч аддае загады начальнікам, якім чынам ім дзейнічаць з затрыманымі па артыкуле 23.34 КоАП.

Вось некаторыя цытаты з апублікаваных размоў:

«Самыя х**овыя матрацы, ледзь не ірваныя там бл***, вашывыя. […] Цяпер даю каманду бамжоў ім знайсці. Хлёркай апрацоўваць 3 разы».

«Калі рашэнне суда — суткі, то ў ІЧУ для іх павінны быць створаныя самыя камфортныя ўмовы, толькі на 180 градусаў павернутыя. Водары бл***, уборка хлёркай і гэтак далей. У межах дзейснага заканадаўства, безумоўна».

«У рамках дзейнага заканадаўства, безумоўна, але разам з тым, бл***, бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах».

«І гэта ўсё павінна быць адназначна для гэтай катэгорыі заўсёды».

У зліве шмат нецэнзурнай і абразлівай лексікі ў дачыненні да палітвязняў і некаторых сілавікоў, якія не праяўляюць дастатковай ініцыятывы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930