Знайсці
15.10.2021 / 18:07РусŁacБел

У Мінску дзевяцікласнік «замініраваў» школу і дзіцячы садок

Сталічныя аператыўнікі крымінальнага вышуку расказалі пра дзевяцікласніка, які адпраўляў загадзя лжывыя паведамленні аб небяспецы.

15-гадовы мінчук устанавіў у тэлефоне спецыяльную праграму. З яе дапамогай ён адпраўляў сабе смс з выдуманых нумароў. Спачатку даслаў некалькі паведамленняў аб ілжывым пераследзе невядомымі, якія вымагалі 2,5 тысячы расійскіх рублёў. Пасля за невыкананнем умоў пайшлі «пагрозы» падарваць яго школу, а таксама дзіцячы сад. У надзеі атрымаць патрэбную суму для разліку з «шантажыстамі», хлопец патэлефанаваў у грамадскае аб'яднанне па абароне дзяцей. Адтуль інфармацыя была перададзена ў міліцыю. На месцах выбуховых прылад праваахоўнікі не выявілі, а потым выкрылі і падман школьніка.

Распачатая крымінальная справа за загадзя лжывае паведамленне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930