Знайсці
15.10.2021 / 11:21РусŁacБел

Цана нафты Brent перавысіла $85 упершыню за тры гады

Цана снежаньскага ф'ючарса на нафту маркі Brent 15 кастрычніка паднялася вышэй за $85 за бараль, сведчаць даныя таргоў на лонданскай біржы ICE.

На максімуме дня бараль Brent даражэў да $85,08, дадаючы 1,1% да папярэдняга закрыцця.

Кошт нафты WTI таксама расце. Лістападаўскія ф'ючарсы нафты WTI на Нью-ёркскай таварнай біржы падаражэлі на 1% — да $82,13 за бараль.

Цэны на нафту растуць на фоне высокага попыту і боязі скарачэння паставак у наступныя некалькі месяцаў, паколькі імклівы рост коштаў на газ і вугаль падштурхнуў вытворцаў электраэнергіі да пераходу на нафтапрадукты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930