Знайсці
14.10.2021 / 20:29РусŁacБел

Кошт польскага плота на мяжы з Беларуссю складзе каля 350 мільёнаў еўра

Улады пераконваюць, што будаўніцтва агароджы неабходнае, паколькі на мяжы па-ранейшаму існуе высокая рызыка правакацый з беларускага боку, паведамляе Польскае радыё.

Reuters.com

У найбліжэйшыя дні будзе прадстаўлены план фінансавання будаўніцтва новай сістэмы бяспекі на польска-беларускай мяжы, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński). Кошт інвестыцый складзе 1,6 мільярда злотых (амаль 350 мільёнаў еўра). Гэта будзе спецыяльная агароджа, якая павінна ахоўваць польскую мяжу і знешнюю мяжу Еўрасаюза ад нелегальных мігрантаў.

Павел Яблоньскі нагадаў, што на мяжы па-ранейшаму існуе высокая рызыка правакацый з беларускага боку:

— Арганізатары гэтай акцыі імкнуцца да дэстабілізацыі і паніжэння нашай бяспекі. Розныя правакацыі павінны прывесці да росту напружання і ахвяраў — гэта мэта супрацоўнікаў Лукашэнкі. Гэта рэальная небяспека, і гэта трэба разумець.

Агароджа на польска-беларускай мяжы будзе складацца з плота, абсталяванага сучаснай інфраструктурай, у тым ліку электроннай і тэлекамунікацыйнай.

Нагадваем, з пачатку кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі больш за 6 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

Урад Польшчы падкрэслівае, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю з'яўляецца часткай гібрыднай вайны, якую праводзіць рэжым у Мінску пры падтрымцы расійскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930