Знайсці
14.10.2021 / 19:56РусŁacБел

Па справе Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза: правераць 6 слоў

Па справе Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза: правераць 6 слоў з яго матэрыялу, заявіў РІА Новості галоўрэд «Камсамольскай праўды».

Нагадаем, беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). 

Суд Партызанскага раёна Мінска 13 кастрычніка разгледзеў і адхіліў скаргу на абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту журналіста. 

Журналіста затрымалі 1 кастрычніка. Падставай для затрымання стала яго нататка на сайце kp.by, апублікаваная вечарам 28 верасня. У ёй аднакласніца праграміста Андрэя Зельцэра, які забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, станоўча ахарактарызавала яго.

На наступны дзень сайт kp.by быў заблакаваны.

А яшчэ праз некалькі дзён было прынята рашэнне пра закрыццё беларускай рэдакцыі «Камсамолкі».

Фатограф, захапляецца тэхналогіямі і аўто — калегі пра затрыманага журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйку

Што расійскія СМІ пішуць аб закрыцці «Камсамолкі» ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера