Знайсці
14.10.2021 / 17:03РусŁacБел

Бестселер, прарыў — Фёдар Поўны выказаўся пра духоўна-патрыятычны факультатыў

Факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму», укаранёны ў беларускіх школах, хутка прадэманструе свой вынік. Пра гэта заявіў протаіерэй Фёдар Поўны, піша БелТА.

Протаіерэй прызнаўся, што для яго дзіўны «негатыўны інфармацыйны шум», які ўзнік наконт факультатыва. Ён мяркуе, што ў такіх нападкаў была мэта, «каб мы не гадавалі сапраўдных патрыётаў, якія думаюць і аналізуюць, духоўна развітых».

«Сёння, калі гэты факультатыў рэальна ўкараніўся, зроблены першы крок, усе ўсё ўбачылі і зразумелі. Што гэта, вобразна кажучы, прарыў. Факультатыў дае нам падставы не толькі займацца чыста рэлігійнымі пытаннямі, але і духоўна і маральна ўзбагачаць чалавека. Калі не будзе чыстай душа, не будзе маральнай аснова, мы не можам казаць пра патрыятызм. Бо яго нельга прышчапіць па метадычцы, ён павінен нараджацца знутры», — сказаў Фёдар Поўны.

«Наклад 6 тысяч асобнікаў ужо стаў бестселерам. Сёння ўжо 60 тысяч асобнікаў трэба», — дадаў Фёдар Поўны.

Нагадаем, з гэтага навучальнага года ў школах новы факультатыў — «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Яго будуць праводзіць для 5-6-х класаў. Праграма складалася разам з праваслаўнай царквой.

Каталіцкі касцёл у абмеркаванні праграмы не ўдзельнічаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930