Знайсці
14.10.2021 / 14:33РусŁacБел

Як згубіць грошы пры арэндзе кватэры. Просты і надзейны спосаб ад махляроў у Гродна

Гродзенскія следчыя толькі за апошні месяц зафіксавалі каля 15 выпадкаў падманаў людзей, што хацелі зняць кватэру.

27-гадовая дзяўчына, жадаючы зняць кватэру на працяглы тэрмін, знайшла аб'яву ў інтэрнэце. Праз перапіску ў вайберы дамовілася з патэнцыйным арэндадаўцам аб унясенні перадаплаты. Уласнік растлумачыў, што на кватэру чарга з жадаючых, у сувязі з чым перадаплата гарантавала б бронь.

Дзяўчына ўдакладніла, як вярнуць грошы, калі пры аглядзе кватэра не спадабаецца. Ёй растлумачылі, што праблем не ўзнікне. Яна пералічыла 350 рублёў на ўказаны рахунак — і суразмоўца перастаў выходзіць на сувязь. Характэрна, што за час зносін мясцовая жыхарка не размаўляла з ім па тэлефоне, а толькі перапісвалася.

У падобную сітуацыю трапіў 29-гадовы жыхар абласнога цэнтра, які таксама пералічыў 350 рублёў, тое ж зрабіў і 20-гадовы гарадзенец, толькі ён ужо пералічыў 200 рублёў. Ён вырашыў праверыць сумленнасць арэндадаўцы і папрасіў сваю жонку напісаць па гэтай аб'яве. Дзяўчына ўдакладніла аб магчымасці арэнды кватэры, за якую муж ужо ўнёс перадаплату. Пасля таго як ёй адказалі, што арэнда магчымая, маладая пара зразумела, што іх падманулі.

Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы па арт. 209 (Махлярства) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера