Знайсці
14.10.2021 / 14:13РусŁacБел

Сеньёра звольнілі з EPAM за гамафобныя каментары ў LinkedIn

У LinkedIn скандал, які каштаваў завадатару пасады. Адзін распрацоўшчык пажартаваў: пакуль ён не знайшоў мужа-праграміста, каб не працаваць на вуліцы, ён пакідае рэкруцёрам свае кантакты. У каментары прыйшоў сістэмны інжынер з EPAM Мікіта Пастухоў і рэзка выказаўся пра гомасэксуалаў (цяпер гэтыя каментары ўжо выдаленыя). Кампанія не засталася ў баку, піша dev.by.

Месяц таму інжынер-праграміст напісаў у LinkedIn: «Шукаю мужа-праграміста» — і сабраў пад ім амаль 150 каментароў, у асноўным бяззлобных і з гумарам. На мінулым тыдні ён зрабіў пост-апдэйт, маўляў, муж яшчэ не знойдзены, а тым часам на вуліцы халадае — і пакінуў свае кантакты для рэкруцёраў.

Пост заўважыў сістэмны інжынер з EPAM Мікіта Пастухоў (у LinkedIn у яго ў якасці месца працы паказаны мінскі офіс кампаніі, аднак у шапцы профілю значыцца: Кіеў, Украіна). Завязалася вось такая перапіска.

Праз пару дзён ланцужок каментароў пад постам знік. А ў самога Пастухова на старонцы з'явілася паведамленне аб тым, што ён знаходзіцца «ў пошуку новай кар'ернай магчымасці».

Ва ўкраінскім офісе EPAM пацвердзілі, што кампанія ў курсе яго выказванняў у сетцы LinkedIn. «Такія паводзіны з'яўляецца парушэннем прынятага ў кампаніі кодэкса этычных паводзін (Code of Ethical Conduct). Кампанія спыніла супрацоўніцтва з гэтым спецыялістам».

У EPAM і раней былі выпадкі звальнення за выказванні ў сацыяльных сетках. Так, у снежні 2019 года тэсціроўшчыца Вольга Малкіна назвала беларускую мову «уродскай» у фэйсбуку. І, мяркуючы па профілі ў LinkedIn, у тым жа месяцы яна перастала працаваць у EPAM.

У кампаніі тады сказалі, што працоўныя адносіны былі спынены па пагадненні бакоў. Каментаваць дэталі адмовіліся, спаслаўшыся на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі і сваю палітыку.

А вось што ў EPAM распавялі ў адказ на пытанні dev.by пра тое, якія наступствы можа пацягнуць паводзіны супрацоўнікаў на публічных пляцоўках:

— У EPAM унікальная карпаратыўная культура, каштоўнасці і этычныя нормы, якія падзяляюць і з разуменнем прымаюць супрацоўнікі па ўсім свеце. Усе гэтыя каштоўнасці прапісаны ў нашым Code of Conduct і ў тым ліку распаўсюджваюцца на выказванні ў сацыяльных сетках згодна з Social Media Policy кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера