Знайсці
18.10.2021 / 10:56

«Сэксуальная арыентацыя часта без адхіленняў». У Беларусі склалі партрэт тыповага педафіла

Апошнія гады ў Беларусі расце колькасць сэксуальных злачынстваў. Сілавікі тлумачаць гэта больш паспяховай раскрывальнасцю, хоць такія злачынствы ўсё яшчэ застаюцца схаванымі — часта ахвяра і яе родныя не заўяляюць у міліцыю, нярэдка пра гвалт становіцца вядома праз шмат год, калі злачынца трапляецца на іншым эпізодзе. Выкладчык Акадэміі міліцыі правёў даследаванне: апытаў каля 500 асуджаных за педафілію, каб вызначыць партрэт тыповага злачынцы. Наступерак стэрэатыпам, большасць злачынцаў — гетэрасэксуалы, выхоўваліся ў поўнай сям’і і ніводны не сказаў, што сам быў ахвярай згвалтавання. Ёсць педафілы і сярод жанчын. 

Павялічыць

Выкладчык Акадэміі міліцыі Вадзім Стальбоўскі правёў апытанне асуджаных у дзесяці калоніях. Вынікі паказваюць, што не ўсе асуджаныя ахвотна запаўнялі анкету, некаторыя стараліся абыйсці нязручныя пытанні, настойвалі, што несправядліва асуджаныя. Аднак анкетаванне амаль 500 злачынцаў дазволіла скласці партрэт тыповага злачынцы.

Гэта мужчына ва ўзросце 25-35 год, які мае базавую ці сярэдне-спецыяльную адукацыю. Многія выхоўваліся ў поўных сем’ях, дастаткова шмат — у шматдзетных.

Большасць апытаных прыгадалі, што з іх здзекаваліся ў дзяцінстве, гэта і выклікала псіхалагічнае адхіленне.

Асуджаныя ў дзяцінстве падвяргаліся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту — іх білі, прыніжалі, абражалі нецэнзурнымі словамі. Многія, узгадваючы гэта, не змаглі стрымаць слёз. Ніводны чалавек не сказаў, што сам быў ахвярай сэксуальнага гвалту.

Большасць злачынцаў паходзяць з горада, хоць даследчык адзначае, што каля 30% — вясковыя жыхары, «што сведчыць аб сур'ёзных недахопах у прафілактыцы злачынстваў у сельскай мясцовасці і адлюстроўваецца на нізкім ўзроўні прававой культуры і адукацыі».

Часцей за ўсё асуджаны нідзе не працуе, мае праблемы з алкаголем. Каля 30% ніколі не былі ў шлюбе, каля 20% маюць жонку, астатнія ці разведзеныя зараз, ці былі не ў афіцыйных адносінах, аднак па суме выходзіць, што большасць мела сваю сям’ю. Што датычыцца сваіх дзяцей, то сярэднюю лічбу даследчык не прыводзіць, аднак

у некаторых калоніях большасць асуджаных заяўлялі, што маюць дзяцей, а некаторыя — і прыёмных. 

У месцах пазбаўлення свабоды такія асуджаныя маюць нізкі сацыяльны статус. Пры гэтым «сэксуальная арыентацыя ў іх часта без адхіленняў», але з высокай верагоднасцю вычварэнства. Большасць асуджаны не былі знаёмыя з ахвярай. Па характары тыповы злачынца адрозніваецца ўтойлівасцю, сарамлівасцю. Фізічна не развіты, узровень інтэлекта — сярэдні, дазваляе выбудаваць даверлівыя адносіны з дзецьмі.

Многія дома захоўваюць порнаматэрыялы з выявай дзяцей, абменьваюцца імі ў сеціве. Аператыўнікі манітораць адмысловыя сайты, некаторых злачынцаў атрымалася знайсці праз гэту зачэпку.

Сярод жанчын педафілы таксама ёсць. Выкладчык Акадэміі МУС вылучае наступныя асаблівасці для жанчын-педафілак. Узроставы дыяпазон — ад 21 да 67 год, аднак часцей за ўсё сэксуальныя злачынствы здзяйсняюць ва ўзросце ад 25 да 35 год.

Значная доля злачынцаў паходзіць з вёскі (каля 30%), большасць на момант адбыцця пакарання былі не ў шлюбе (80%). 65% асуджаных маюць сваіх дзяцей, псіхіятрычнае лячэнне праходзіла каля 15%. 34% падвяргаліся фізічнаму гвалту, яшчэ 44% — маральна-псіхалагічнаму, каля 40% былі сведкамі гвалту ў сям’і.

Калі вы сталі ахвярай сэксуальнага гвалту або вам вядома, што ваш блізкі чалавек стаў ахвярай, звярніцеся на гарачую лінію дапамогі ахвярам (8-017218-72-22, 8-017-246-03-03, 8-017-283-13-26). Дапамога ананімная і бясплатная. Таксама вы можаце звярнуцца ў міліцыю па нумары 102 і заявіць пра злачынства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31