Знайсці
14.10.2021 / 12:42РусŁacБел

Для майнераў крыптавалюты будзе свой тарыф на электраэнергію

У пастанове Мінэнерга і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца: майнер крыптавалют і аператары дата-цэнтраў увайшлі ў новую тарыфную групу спажыўцоў электраэнергіі, паведамляе Onliner.by

У дакуменце гаворыцца: «Да катэгорыі «Арганізацыі, якія ажыццяўляюць апрацоўку даных, прадастаўленне паслуг па размяшчэнні інфармацыі і звязаную з гэтым дзейнасць, уключаючы майнінг і дзейнасць цэнтраў апрацоўкі даных» адносяцца спажыўцы, відам дзейнасці якіх з'яўляецца апрацоўка даных, прадастаўленне паслуг па размяшчэнні інфармацыі і звязаная з гэтым дзейнасць, пры аб'ёме спажывання электрычнай энергіі ў год ад 25 млн кВт·г і вышэй».

Мінэнерга выдзеліла для гэтай катэгорыі чатыры тарыфныя групы ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання электраэнергіі:

— ад 25 млн кВт/г да 50 млн кВт/г;

— ад 50 млн кВт/г да 300 млн кВт/г;

— ад 300 млн кВт/г да 500 млн кВт/г;

— ад 500 млн кВт кВт г.

Колькі будзе каштаваць электраэнергія, не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930