Знайсці
14.10.2021 / 12:02РусŁacБел

«СБ» пахвалілася, што скакун Недасекаў купіў навюткую БМВ, «якой зайздросціць Ціманоўская». Колькі каштуе такое аўто?

«Советская Белоруссія» выпусціла артыкул пра Максіма Недасекава, які атрымаў на алімпіядзе бронзу ў скачках у вышыню. У тэксце ўпікнулі Ціманоўскую і расказалі пра новую машыну спартоўца. «Мы з Максімам атрымліваем асалоду ад цёплай восені ў роднай Беларусі, з акна яго новага аўто глядзім, як, кружачыся, падае на зямлю і бліскучы капот залатое лісце. Гэта заўсёды прыемна, калі праца чалавека ацэньваецца годна. Вось і спартыўныя поспехі Недасекава дазволілі яму атрымаць асалоду ад куплі навюткага вытанчанага BMW. Вельмі нятаннага. І не ў крэдыт. Гэта да пытання аб тым, як беларуская дзяржава клапоціцца пра сваіх герояў. Уяўляю, як раздзірае ад зайздрасці Ціманоўскую!» — піша спартовы аглядальнік Канашыц. Дык што там за машына?

Фотаздымкам часткі аўто падзяліўся сам Недасекаў у сваім Інстаграме. Выглядае, што ён стаў уласнікам БМВ мадэлі «M4 Competition». 

Калі Недасекаў сапраўды купіў новае аўто з салона, то аддаў ён нямала.

У залежнасці ад камплектацыі, такая машына каштуе ад 100 да 120 тысяч даляраў.

«Гэта задне- або паўнапрываднае купэ прэміяльнага класа (D-ніша па еўрапейскай класіфікацыі). Сам аўтамабільны вытворца сцвярджае, што машына ўвабрала ў сябе «гены спартыўнай, паўсядзённай машыны, і ўсё гэта яшчэ і ў вельмі эмацыйнай агульнай канцэпцыі».

Першапачаткова баварцы арыентуюцца на забяспечаных людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця і якія вельмі цэняць «ездавыя» характарыстыкі транспартнага сродку.

Мяркуючы са слоў прадстаўнікоў кампаніі, іх аўтамабіль выдаткоўвае на заваяванне першай сотні 3.8 сек, а максімальная хуткасць складае 250 кіламетраў за гадзіну (электроннае абмежаванне).

Аднак пры ўсталёўцы спецыяльнага пакета M Driver's Package «максімалка» вырастае да 290 кіламетраў у гадзіну», — пішуць у аглядзе аўтамабіля. 

Максіму Недасекаву 23 гады. Ён вядомы не толькі спартовымі дасягненнямі, але і актыўнай падтрымкай Лукашэнкі: удзельнічаў у яго «таемнай інаўгурацыі», таксама ў навагоднім звароце. Падпісваў разам з бацькамі праўладны ліст спартоўцаў. 

На Алімпіядзе ў Токіа Недасекаў атрымаў бронзу. Дарэчы, прызавыя за медаль афіцыйна склалі 46 тысяч даляраў — у два разы менш, чым каштуе новая машына атлета.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930