Знайсці
14.10.2021 / 10:18РусŁacБел

МАРГ расказала, чаму выраслі цэны

У верасні прырост спажывецкіх цэн у цэлым склаў 10,2 працэнта, цэн на сацыяльна значныя тавары — 9,9 працэнта.

На павелічэнне гадавога прыросту цэн асноўны ўплыў аказала падаражэнне мяса і мясапрадуктаў, тавараў сегмента плодаагародніннай прадукцыі на фоне павышэння цэн на аўтамабільнае паліва, а таксама планавага павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі і паслугі вышэйшай адукацыі, паведамляе МАРГ.

Павышаны рост цэн на прадукты харчавання пераважна абумоўлены захаваннем негатыўных тэндэнцый на знешніх рынках: па ацэнцы МАРГ, гадавы прырост сусветных цэн на прадукты харчавання ў верасні 2021 г. захаваўся на ўзроўні звыш 30 працэнтаў і склаў 30,7 працэнта (30,8 працэнта месяцам раней): у Расіі, напрыклад, прырост склаў 10,2 працэнта (агульная інфляцыя паскорылася да 7,4 працэнта — максімальнае значэнне з чэрвеня 2016 г.).

У гадавым выражэнні назіралася паскарэнне прыросту цэн на плодаагароднінную прадукцыю да 14,2 працэнта (6,8 працэнта ў жніўні 2021 г.), кандытарскія вырабы — да 15 працэнтаў (13,3 працэнта), мяса і мясапрадукты — да 13,8 працэнта (10,9 працэнта), малако і малочныя прадукты — да 7 працэнтаў (6,3 працэнта), сінтэтычныя мыйныя сродкі — да 9,5 працэнта (5,9 працэнта).

У верасні ў параўнанні са жніўнем 2021 г.фіксуецца прырост цэн на мяса і мясапрадукты на 3,9 працэнта (з прычыны прыняцця рашэння камісіяй у мэтах кампенсацыі росту выдаткаў на сыравіну і матэрыяльныя рэсурсы), садавіна (імпартнага паходжання: плады цытрусавыя і бананы) і гародніна на 5,5 і 10,6 працэнта адпаведна, а таксама адзенне.

У сферы пастаянна рэгуляванага цэнаўтварэння па выніках верасня прырост цэн і тарыфаў у гадавым выражэнні склаў 10,4 працэнта.

За месяц адзначаецца прырост цэн на тытунёвыя вырабы (на 1,1 працэнта), гарэлку (на 0,4 працэнта), а таксама планавае павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі (гарачае водазабеспячэнне — на 9,5 працэнта) і паслугі вышэйшай адукацыі (на 8,3 працэнта, у мінулым годзе павышэнне ажыццёўлена ў сакавіку). Працягваецца павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва (каля 2 працэнтаў за месяц) за кошт павелічэння сусветных каціровак на нафту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930