Знайсці
14.10.2021 / 09:34РусŁacБел

Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, калі беларусы збіраліся і ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх вершы.

На «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапаты год таму прыйшлі сотні чалавек

Грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч прапанаваў сёлета змяніць фармат акцыі, паколькі ў сённяшніх умовах небяспечна ладзіць нейкія мерапрыемствы.

«29 кастрычніка мы чарговы раз будзем згадваць чорную ноч у гісторыі Беларусі — расстрэл камуністамі за адну толькі ноч больш за ста грамадскіх дзеячаў, сярод якіх былі 22 пісьменьнікі. Такога злачынства, кажа Уладзімір Арлоў, не ведае гісторыя ніводнай Еўрапейскай дзяржавы. (…) Хацелася б 29 кастрычніка сустрэцца ў Курапатах — і, згадваючы нявінна забітых, разважыць пра тое разам. Ды сем злейшых сіл духаў (адсылка да Евангелля) так узбясіліся, што і гэтага ўжо не зробіш.

Але 29 кастрычніка запрашаю кожнага на сваім месцы згадаць «Ноч расстраляных паэтаў»: пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца», — напісаў Зміцер Дашкевіч.

Лукашэнка падзякаваў Сталіну. А што той насамрэч зрабіў з беларусамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930