Знайсці
14.10.2021 / 09:05РусŁacБел

Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з самых вялікіх святаў — Пакроў

14 кастрычніка беларускія праваслаўныя святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.

Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.

Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганцаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі.

Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

У народным календары Пакроў лічыўся пераходным святам між восенню і зімой. «На Пакроў да абеду восень, пасля абеду — зіма», — казалі раней.

Часам на Пакроў ішоў снег.

Але сёння будзе вельмі цёпла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930