Знайсці
13.10.2021 / 22:02РусŁacБел

Стала вядома, якімі тэрмінамі хочуць пакараць гомельскіх праваабаронцаў

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі «Вясны» Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Стала вядома, што пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запрасілі пакаранне палітвязням: для праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы — тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай года калоніі. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, а Леанід і Таццяна — пад вартай з 18 і 21 студзеня адпаведна. Прысуд будзе абвешчаны суддзёй Сяргеем Салоўскім у хуткім часе. 

Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў «Вясне», што адбываецца на закрытым судзе.

Усяго па крымінальнай справе было дапытана каля 200 чалавек. Па інфармацыі Леаніда, на судзе быў дапытаны 61 чалавек — у асноўным гэта кліенты, якія звярталіся да праваабаронцы па прававую дапамогу:

«Усе сведкі ў судзе сказалі праўду, і гэта галоўнае. Прыемна чуць, як людзі, якія прыходзяць у суд па позвах, кажуць «дзякуй», звяртаючыся да мяне ў клетку. І гэта нягледзячы на заўвагі суда».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930