Знайсці
13.10.2021 / 19:41РусŁacБел

Расія пагражае спыніць транзіт нафты праз Беларусь «на фоне дзеянняў уладаў рэспублікі»

Расійская кампанія «Транснафта» дапускае прыпыненне дзейнасці даччынага прадпрыемства ў Беларусі — «Захад-Транснафтапрадукт», якое пастаўляе нафтапрадукты ад расійскіх і беларускіх НПЗ транзітам праз Беларусь у Венгрыю і Латвію — на фоне дзеянняў беларускіх уладаў. Пра гэта паведаміў журналістам прэзідэнт кампаніі Мікалай Токараў у кулуарах «Расійскага энергетычнага тыдня», перадае ТАСС. 

«На жаль, сітуацыя не мяняецца. У справу ўключыліся праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі, вельмі шмат ведамстваў, якія прыходзяць не дапамагчы, а наглядаць, правяраць і што-небудзь яшчэ рабіць. Таму мы, вядома, глядзець спакойна на гэта не будзем.

Мы правядзём вельмі ўважлівы эканамічны аўдыт, хоць нам і так ужо ўсё ясна, і рашэнне будзем прымаць зыходзячы з перспектывы. Вось у найбліжэйшы час, праз 2-3 тыдні, будзе падпісанне вялікага пакета ўзгодненых дакументаў двухбаковых, калі пасля гэтага сітуацыя не зменіцца, ну тады аж да прыпынення дзейнасці прадпрыемства прыйдзецца вырашаць пытанне. Пакуль не хацелі б», — сказаў ён.

Як адзначалася раней, павелічэнне падатковай нагрузкі на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 2021 года можа стварыць перадумовы да банкруцтва і далейшай нацыяналізацыі «Захад-Транснафтапрадукта».

З пачатку года Мінск амаль утрая павялічыў стаўку падатку на прыбытак для прадпрыемстваў, якія займаюцца транзітам расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, — з 18% да 50% і ўвёў экалагічны падатак.

«Прадпрыемства абяскроўлена, там працуе 700 чалавек беларускіх грамадзян, і прадпрыемства працуе ў «мінус». Вядома, гэтая сітуацыя не можа задавальняць «Транснафту», — падкрэсліў Токараў.

«Транснафта» лічыць, што эканамічнае становішча яе «дочкі» «пагоршанае ўручную» ўладамі Беларусі, дадаў прэзідэнт «Транснафты».

«Захад-Транснафтапрадукт» ажыццяўляе транзітную транспарціроўку светлых нафтапрадуктаў ад расійскіх і беларускіх НПЗ на экспарт, у кірунку Украіны і Латвіі, па сістэме магістральных нафтапрадуктаправодаў, якія пралягаюць па тэрыторыі 21 раёна 3 абласцей Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930