Знайсці
13.10.2021 / 18:15

Студэнт з Брэста пажартаваў у каментарах стрыму на Ютубе пра замініраваны інтэрнат — яго знайшлі праз гадзіну

Сёння раніцай з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта паступіў званок: у час навучальнага стрыму невядомы ў стужцы каментарыяў паведаміў аб выбуховай прыладзе ў інтэрнаце, дзе праходзіла мерапрыемства.

На месца выбылі экстранныя службы. Былі прынятыя неабходныя меры бяспекі. Паведамленне аб небяспецы аказалася лжывым.

На працягу гадзіны аператыўнікі абласнога ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выйшлі на аўтара паста. Высветлілася, што пажартаваць такім чынам вырашыў 21-гадовы чацвёртакурснік гэтага ж універсітэта.

Берасцейца затрымалі. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31