Знайсці
13.10.2021 / 19:05РусŁacБел

«Мяне ніхто не прымушаў». Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?

18-гадовы берасцеец Аляксандр мае даволі паспяховы акаўнт у ціктоку: амаль 112 тысяч падпісчыкаў, амаль 5 мільёнаў лайкаў. Асобныя ролікі маюць больш за сотню тысяч праглядаў. У сваіх роліках хлопец фактычна «пераказвае» актуальныя, на яго думку, навіны. Але ў апошнім відэа Аляксандр нечакана просіць прабачэння ў КДБ і свайго ўніверсітэта, а таксама просіць працягнуць кантракты яго бацькам, якіх звальняюць з працы. «Наша Ніва» пагаварыла з хлопцам.

Аляксандр — другакурснік брэсцкага палітэха, калісьці хацеў стаць журналістам, але не склалася. Юнак застаўся ў Брэсце і цяпер вучыцца на інжынера-будаўніка.

«Цікток гэта як хобі, я на ім не зарабляю, — кажа хлопец. — У мяне там тры жанры: асноўныя навіны коратка і без каментароў; сцісла нейкая фраза, якая падмацоўваецца фотаздымкам ці дакументам; непасрэдна размоўны жанр, дзе я даю свае каментары.

Я пачаў займацца гэтым недзе ў красавіку 2020 года, калі пачынаўся каранавірус і мне захацелася зняць пра тое, што адбывалася тады ў маёй школе. 

За 1,5 года ніякіх праблем не было. Але з пачатку гэтага навучальнага года раптам узнік дзікі ціск на мяне. 

Я максімальна прыбіраю любую апазіцыйную накіраванасць ролікаў, раблю ўсё так, каб усё было па законе, каб не было да чаго дакалупацца. І ўсё адно пачалося нешта не вельмі добрае. 

Раптам пачалі сыпацца пагрозы ў тэлеграме як мне, так і маім бацькам. Прытым найчасцей менавіта бацькам, хоць яны тут і ні пры чым. 

Па гэтых паведамленнях было зразумела, што гэтыя людзі валодаюць усёй інфармацыяй пра мяне, пра маіх бацькоў, то-бок гэта паведамленні не ад нейкіх «выпадковых мінакоў».

Я не баюся за сябе, але ціск на бацькоў мяне бянтэжыць, гэта як удар у спіну. Яны гэтага не заслугоўваюць, гэта сумленныя людзі, якія ўсё жыццё шчыра працуюць. Плюс да мяне пачалі даходзіць чуткі, што маімі матэрыяламі не вельмі задаволеныя і ва ўніверсітэце, магчымыя прафілактычныя гутаркі.

Але ж афіцыйна пакуль ніхто са мной не гаварыў, нікуды ніхто не выклікаў.

Вось толькі ў бацькоў пачаліся праблемы на працы. Ім 55 і 60 гадоў. Яны інжынеры ў дзяржаўнай арганізацыі. І цяпер ім паведамілі, што не працягнуць кантракты абаім. Прычына нібыта менавіта ўва мне. 

Але я пагаварыў з некаторымі людзьмі, што спыню сваю дзейнасць, таму, спадзяюся, стаўленне да бацькоў зменіцца і кантракты ім працягнуць. Дзеля іх я быў гатовы пайсці на такую ахвяру і запісаць відэа з выбачэннямі.

@alexandr_turner

Прошу,продлите контракт на работе с моими родителями и перестаньте оказывать постоянное давление. Я прекращаю всё

♬ оригинальный звук - Тёрнер

Мяне ніхто не прымушаў яго запісваць — гэта толькі маё рашэнне і жаданне, каб знізіць градус ціску». 

Але чаму юнак у «пакаяльным звароце» выбачаецца перад КДБ?

«Бо маю інфармацыю, што КДБ цікавіцца маім каналам, і я палічыў, што неабходна папрасіць прабачэння, каб панізіць градус, — тлумачыць Аляксандр. — Гэты ролік я запісваў у вельмі эмацыйным стане, бо недзе за гадзіну да таго атрымаў паведамленне ад бацькоў [пра праблемы на працы — НН].

Гэта было вельмі цяжка для мяне, і сапраўды на вачах былі слёзы».

Цяпер Аляксандр збіраецца запісваць ролікі толькі пра сусветныя падзеі.

«Былі ідэі і наконт пераезду за мяжу, але пакуль што вырашыў проста ўзяць перапынак і адпачыць ад ціктоку на пару тыдняў. Пасля буду асвятляць навіны з Расіі і свету, калі і вырашу закранаць Беларусь, то вельмі асцярожна. Бо любая тэма, якая хоць неяк тычыцца палітыкі, успрымаецца ў нас вельмі балюча», — кажа хлопец. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930