Знайсці
13.10.2021 / 15:55РусŁacБел

Мінчанцы далі 30 сутак за сцяг. Яна кажа, што яго на акно павесілі міліцыянты

48-гадовую Іну Драніцу затрымалі днём 4 кастрычніка, калі яна выязджала на машыне са двара. Да яе падышлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і заявілі, што прыехалі да яе праводзіць ператрус.

Дома ў Іны канфіскавалі тэхніку. Акрамя гэтага, у кватэры знайшлі БЧБ-сцяг, які пры панятых унеслі ў пратакол. Але потым, па словах Драніцы, сілавікі адпусцілі панятых, разгарнулі сцяг і самастойна павесілі на акно, прыляпіўшы яго скотчам, паведамляюць праваабаронцы.

Сцяг адразу сфатаграфавалі для пратакола па адміністрацыйнай справе. У Фрунзенскім РУУСе, куды жанчыну прывезлі толькі пасля допыту ў ГУБАЗіКу, склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Іна на судзе адзначыла, што яе суседзі могуць пацвердзіць, што сцяг на акне ніколі не вісеў. Але суддзя Фрунзенскага раёна Таццяна Палулех адхіліла хадайніцтва адвакаткі аб выкліку суседзяў на суд. Сведка-міліцыянт на судзе распавёў, што панятыя прыйшлі толькі пасля таго, як міліцыянты знялі БЧБ-сцяг з акна. На пытанне адвакаткі, чаму яны не знялі пры панятых, міліцыянт адказаў: «Я не разумею, чым бы гэта дапамагло».

Суддзю здзівілі паказанні Драніцы наконт вывешанага міліцыянтамі сцяга, таму Палулех запыталася, для чаго гэта спатрэбілася ГУБАЗіКу. 

«Каб пакараць мяне за нязгоднасць», — адказала Іна Драніца.

Вынікам суда стаў 30-сутачны арышт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031