Знайсці
13.10.2021 / 14:52

Апублікаваны даклад аб парушэннях у беларускім футболе

Фонд спартыўнай салідарнасці апублікаваў даклад аб парушэннях фундаментальных палажэнняў Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый з боку Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ).

Аўтары даклада сцвярджаюць пра адміністрацыйны ціск на судзейскі футбольны корпус з мэтай атрымання неабходных вынікаў у канкрэтных матчах, пакрывальніцтва ўдзельнікаў дагаворных матчаў і недастатковае прыняцце мер па «дагаварняках» і іншыя парушэнні Федэрацыі.

У дакладзе апісваецца сустрэча прадстаўніка МУС, якая нібыта мела месца ў 2019 годзе, з афіцэрам сумленнасці АБФФ Андрэем Чэпам, кіраўніком АБФФ Уладзімірам Базанавым, а таксама яго намеснікамі Юрыем Вяргейчыкам і Міхаілам Ботнікавым. Падчас размовы было заяўлена, што ёсць доказы аб датычнасці да дагаворных матчаў футбалістаў Захара Волкава і Кірыла Пячэніна (абодва тады выступалі за «Нафтан»), а таксама сабраны матэрыялы для завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да гульца зборнай Беларусі па пляжным футболе Вадзіма Бакача. Аднак пакараны быў толькі Волкаў (двухгадовая дыскваліфікацыя).

Таксама ў дакладзе сцвярджаецца пра ўплыў топ-функцыянераў беларускага футбола на прызначэнне суддзяў на матчы. У якасці доказу прыводзіцца выпадак з матчам «Дынама» (Брэст) — «Нёман», калі вырашана было прызначыць галоўным рэферы Яўгена Навумава. Паводле аўтараў даклада Базанаў ухваліў рашэнне, але потым нібыта яму прыйшла смс ад уладальніка «Дынама» Аляксандра Зайцава: «Навумаў — не, Лабацэвіч — так».

Як аўтары даклада атрымалі доступ да прыватнай перапіскі — невядома. 

Таксама ў дакладзе расказваецца пра ціск на суддзяў. Аўтары зазначаюць, што 134 суддзі і футбольных інспектараў падпісалі ліст супраць гвалту. Ініцыятарам ліста быў асістэнт рэферы ФІФА Віталь Малюцін. Неўзабаве яго перавялі на абслугоўванне гульняў першай лігі.

А 7 мая 2021 года, напярэдадні Дня Перамогі, адбыўся матч «Гомель» — «Слуцк», на якой працавала судзейская брыгада ў складзе Лашука, Гусева і Арабея, інспектарам матча быў Яўневіч (інспектар). Уся брыгада адмовілася надзяваць чырвона-зялёныя бутаньеркі як знак падтрымкі ўлады. Дэлегат той сустрэчы патэлефанаваў у АБФФ і паскардзіўся на паводзіны суддзяў. У выніку з АБФФ патэлефанавалі Яўневічу, але той адказаў, што суддзі маюць права самі вырашаць, адзяваць бутаньеркі ці не.

Аналагічныя выпадкі здарыліся на матчы «Славія» — «Дынама» Брэст і «Шахцёр» — БАТЭ. Памочнікі суддзяў Нізоўцаў і Прановіч былі ў выніку пакараныя, яны не атрымалі прызначэнняў на наступныя матчы, а інспектар Яўневіч адхілены ад інспектавання матчаў вышэйшай лігі на тры месяцы.

У выніку зроблены наступныя высновы:

— рашэнні кіраўніцтва АБФФ у дачыненні да судзейства ўплывалі на вынікі асобных матчаў, што цягнула за сабой змены ў турнірнай табліцы;

— федэрацыя футбола парушае свой уласны статут, а таксама статуты ФІФА і УЕФА, судзейскую канвенцыю і іншыя дакументы;

— дзеянні АБФФ наносяць шкоду іміджу беларускага футбола як на ўнутранай, так і на міжнароднай арэне.

Паведамляецца, што УЕФА быў праінфармаваны пра парушэнні, аднак ніякай рэакцыі не наступіла.

«Наша ніва» не мае магчымасці спраўдзіць інфармацыю апублікаванага даклада. 

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31