Знайсці
13.10.2021 / 14:37

Улады Чарнагорыі апублікавалі спіс людзей, якія атрымалі «залаты пашпарт». У яго трапіў і беларускі бізнэсмен з Топ-40

У некаторых краінах свету ёсць інстытут «залатога пашпарта» — трэба інвеставаць пэўную суму грошай у эканоміку, каб атрымаць пашпарт без дадатковых умоў. Магчымасцю карыстаюцца заможныя людзі. І вось, улады Чарнагорыі апублікавалі спіс асоб, якія атрымалі залатыя пашпарты за апошні час. 

Каб атрымаць грамадзянства гэтай дробнай краіны па-за межамі ЕС, заяўніку трэба інвеставаць у нерухомасць ад 250 тысяч еўра на поўначы краіны, або ад 450 тысяч еўра на поўдні.

У апублікаваным спісе большасць — расіяне. Але ёсць двое беларусаў. Гэта ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Хусаінаў са сваёй жонкай Марынай Ярмаловіч.

Павялічыць

Мяркуючы па дакуменце, новае грамадзянства Хусаінаў атрымаў у пачатку 2021 года.

Хусаінаў знаходзіцца на 40 месцы ў новым рэйтынгу найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі ад ej.by. Ён вядомы па сваёй кампаніі мабільных гульняў Belka Games, якая апошнімі гадамі паказвае шалёны прырост.

Павялічыць

Дзмітрый Хусаінаў, фота vc.ru

У Belka Games — альянс з амерыканскім выдаўцом гульняў AppLovin, гульні беларусаў сцягваюцца тысячамі людзей штодзень, у кампаніі шматмільённыя абароны, прыбыткі вымяраюцца дзясяткамі мільёнаў даляраў. Раней Belka Games адкрыла офіс у Літве.

Хусаінаў быў лаўрэатам фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Яму 35 год.

Беларускае заканадаўства не прызнае наяўнасці ў грамадзяніна пашпарта іншай дзяржавы.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31