Знайсці
13.10.2021 / 13:23РусŁacБел

Беларусь плануе да канца года пачаць вытворчасць вакцыны «Спутнік V» па поўным цыкле

Аб гэтым паведаміў журналістам сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.

«Поўны цыкл вытворчасці «Спутніка V» да канца гэтага года пачнецца на вул. Аранскай на плошчах «Белмедпрэпаратаў», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр не ўдакладніў, у якіх аб'ёмах плануецца вырабляць вакцыну па поўным цыкле на вытворчай пляцоўцы ў Мінску.

«Наша асноўная задача цяпер — каб гэта была якасная вакцына. Яна павінна паўтараць у поўнай меры існуючую вакцыну», — адзначыў ён.

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што для той вытворчасці, якая пачне выпускаць вакцыну «Спутнік V», потым не цяжкай будзе лакалізацыя вакцыны «Спутнік Лайт».

«Мы закупілі вакцыну «Спутнік Лайт». Цяпер яе даволі актыўна прымяняем. Яе лакалізацыя патрэбна будзе толькі тады, калі будзе відаць, што «Спутнік Лайт» пойдзе ў шырокі абарот і для гэтага будзе эканамічная мэтазгоднасць, — дапоўніў міністр. — Нашы калегі — стратэгічныя партнёры з Расійскай Федэрацыі — акрамя «Спутнік Лайт» распрацоўваюць яшчэ дзіцячыя вакцыны на аснове «Спутніка V».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930