Знайсці
13.10.2021 / 14:33

Гісторыя звычайнага цуду. Як Японія дабілася поспеху ў барацьбе з кавідам

Простыя метады барацьбы прывялі да ўражальных вынікаў.

Павялічыць

Фота depositphotos.com.

Калі ў жніўні заканчвалася Такійская алімпіяда, эпідэмія кавіду ў Японіі дасягала катастрафічнага размаху. Толькі 13 жніўня ў сталіцы краіны зарэгістравалі рэкордныя 5773 новыя выпадкі хваробы, па ўсёй краіне ў той дзень зафіксавалі больш за 25 тысяч новых заражэнняў. Сумнай статыстыкай японцы шмат у чым былі абавязаныя штаму «дэльта», які перадаецца нашмат лягчэй за іншыя варыянты кавіду.

Шпіталі краіны працавалі ва ўмовах беспрэцэдэнтнай нагрузкі, піша Guardian.

Тысячы японцаў з станоўчым тэстам на кавід не маглі быць шпіталізаваныя праз недахоп месцаў і былі вымушаныя заставацца дома, а ў некаторых выпадках і паміраць дома. 

Прэм’ер краіны Ёсіхідэ Суга быў вымушаны на фоне стала нізкіх рэйтынгаў сысці ў адстаўку.

Раней, каб толькі правесці Такійскую алімпіяду, ён ігнараваў заўвагі свайго галоўнага дарадцы па ахове здароўя наконт сітуацыі з кавідам.

Павялічыць

Фота depositphotos.com.

Але ў наступныя два месяцы пасля закрыцця Гульняў здарылася нешта незвычайнае.

Два тыдні таму ў Японіі канчаткова адмянілі афіцыйныя меры перасцярогі супраць кавіду. 

Зараз у Японіі колькасць заражэнняў дасягнула самага нізкага ўзроўню больш чым за год, і гэта дае падставы спадзявацца, што дрэнны перыяд для японскай эканомікі ўжо скончаны.

11 кастрычніка ў Токіа зафіксавалі 49 новых выпадкаў кавіду — самая нізкая лічба з чэрвеня мінулага года. Па ўсёй краіне, у сваю чаргу, 11 кастрычніка зарэгістравалі 369 новых выпадкаў хваробы.

У чым сакрэт японцаў?

Эксперты лічаць, што за поспехам японцаў у барацьбе з кавідам стаяць некалькі фактараў, і адзін з іх — вакцынацыя.

У пачатку яна праходзіла на тэрыторыі Японіі не надта актыўна, але пазней ператварылася ў кампанію сапраўды ўражальных маштабаў. Пры гэтым кампанія па вакцынацыі ў Японіі амаль не суправаджалася супрацівам з боку мясцовага насельніцтва, нягледзячы на тое, што ў японцаў заўсёды было складанае стаўленне да прышчэпак.

Зараз амаль 70% з 126 мільёнаў японцаў прайшлі вакцынацыю супраць кавіду.

Урад краіны абяцае, што да лістапада вакцыну атрымаюць усе, хто гэтага жадае. Новы прэм’ер краіны Фуміо Кісіда сцвярджае, што ўжо ў снежні некаторыя японцы здолеюць атрымаць бустарную дозу вакцыны. Спачатку права на яе будуць мець медыкі і пажылыя людзі.

Павялічыць

Фота depositphotos.com.

Яшчэ адна прычына японскага поспеху — шырока распаўсюджанае нашэнне масак, у тым ліку ў памяшканнях. Гэтая звычка з’явілася ў японцаў ужо даўно, яшчэ падчас сезонных эпідэмій грыпу ў дакавідную эпоху.

Зараз іншыя краіны, дзе таксама зніжаецца колькасць хворых, адмаўляюцца ад абавязковага нашэння масак у памяшканнях, але гэта не пра японцаў. Большасць з іх усё роўна носяць маскі.

Нягледзячы на аптымістычныя лічбы, эксперты папярэджваюць, што не варта лічыць, нібыта небяспека цалкам знікла. Па іх меркаванні, колькасць хворых у краіне можа пачаць зноў расці з набліжэннем зімы і ўсталяваннем больш халоднага надвор’я. У канцы года ў Японіі праходзіць сезон вечарынак бонэнкай, падчас якога людзі будуць масава збірацца ў барах і рэстаранах, дзе звычайна дрэнная вентыляцыя. Гэта таксама будзе спрыяць росту выпадкаў кавіду.

Зрабілі вакцыну і перажылі кавід? Віншуем: у вас гібрыдны імунітэт і вам не патрэбныя бустарныя вакцыны

Што эфектыўнейшае: «Спутнік» або кітайская вакцына?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31