Знайсці
13.10.2021 / 11:28РусŁacБел

Адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы. Яна бараніла Бабарыку і Ціханоўскага

Адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Мінюсце распачалі дысцыплінарную вытворчасць. 

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў былы суддзя Аляксандр Дзядок, сына якога — палітвязня Мікалая Дзядка — апошнім часам абараняла адвакатка.

Сама Наталля Мацкевіч ад каментара адмовілася. «Пакуль нічога казаць не буду», — сказала яна.

Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што Наталлю Мацкеівч ад працы ўжо адхілілі:

«Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа — ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны. Спачатку пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Маслава, цяпер пад такой жа пагрозай Наталля Мацкевіч. Тыдзень таму яна яшчэ змагла наведаць сына ў СІЗА на Валадарскага, планавалі, што наведае ўчора, а тут такая праблема. Лічу, што гэта мэтанакіраванае пазбаўленне права на абарону людзей, якія непажаданыя рэжыму», — сказаў Аляксандр Дзядок.

Наталля Мацкевіч працуе ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930