Знайсці
13.10.2021 / 11:01РусŁacБел

У Лідзе збілі да смерці 79-гадовага пенсіянера

12 кастрычніка ва ўласнай кватэры знайшлі цела 79-гадовага мужчыны.

Напярэдадні ўвечары паміж загінулым і яго 42-гадовым знаёмым узнік канфлікт, падчас якога маладзейшы збіў пенсіянера. Ад атрыманых траўмаў апошні памёр на месцы.

Яго знайшла сацработнік і паведаміла ў міліцыю, паведамляе СК.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць).

Мужчына затрыманы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера