Знайсці
12.10.2021 / 18:58РусŁacБел

Стала вядома, у чым Макей абвінавачвае прадстаўніцтва ААН у Беларусі

Падчас сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, якая адбылася ў рамках Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, Уладзімір Макей паведаміў высокаму чыноўніку, што некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, якія выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

У каментары беларускаму тэлебачанню ён паабяцаў неўзабаве раскрыць падрабязнасці расследавання. І вось сёння пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе была апублікавана заява «Аб нямэтавым выкарыстанні фінансавых сродкаў персаналам Прадстаўніцтва ААН у Беларусі». Гэта рэакцыя беларускага боку на даклад генеральнага сакратара ААН «Супрацоўніцтва з ААН, яе прадстаўнікамі і механізмамі ў галіне правоў чалавека», падрыхтаваным да 48-й сесіі СПЧ.

Як заяўляе беларускае прадстаўніцтва, у даклад уключаная недакладная інфармацыя пра Сяргея Драздоўскага. На думку беларускага боку, Драздоўскі «стаў «ахвярай» недапушчальнай, непрафесійнай і палітычна матываванай дзейнасці супрацоўнікаў Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь», а дарадца па правах чалавека ў офісе пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі ініцыяваў нямэтавае выкарыстанне фінансавых сродкаў УВКПЧ.

Беларускі бок заяўляе, што пасля пратэстаў у жніўні 2020 года па ініцыятыве чыноўніка ААН двума супрацоўнікамі офіса ААН у Беларусі была распрацавана і рэалізавана схема аплаты паслуг адвакатаў беларускім грамадзянам, якія не з'яўляюцца інвалідамі або ахвярамі гвалту. Такім чынам былі аплачаны паслугі адвакатаў для 23 грамадзян.

«Афармленне плацежных дакументаў ажыццяўлялася таемна, у абыход афіцыйна ўзгодненай дзейнасці, праз уцягнутага ў такую супрацьпраўную дзейнасць, з яго ўсвядомленага ведама, Сяргея Драздоўскага, дырэктара «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» і пры непасрэдным удзеле юрыста гэтай установы. Такім чынам, беларускія грамадзяне Драздоўскі і юрыст узначаленай ім установы з падачы і пры ўдзеле шэрагу супрацоўнікаў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі правялі фінансавую махінацыю са сродкамі ААН, вылучанымі для дзяржавы на аказанне дапамогі інвалідам і ахвярам хатняга гвалту, што з'яўляецца крымінальна каральнай дзеяй», — гаворыцца ў заяве пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі.

Драздоўскі і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Граблеўскі абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае паўторна альбо групай асоб). Яны знаходзіліся пад хатнім арыштам, затым мера стрымання была змененая, цяпер яны на волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930