Знайсці
12.10.2021 / 16:16РусŁacБел

У Аўстраліі падлеткі на машыне збілі статак кенгуру — 14 жывёл загінула

У Аўстраліі двое юнакоў забілі 14 кенгуру, сярод іх было двое дзіцянят. Падлеткам пагражае да пяці гадоў турмы, паведамляе BBC.

Гэтаму кенгураняці ўдалося ўратавацца, яму далі імя Джоўі

Мясцовыя жыхары 9 кастрычніка знайшлі целы забітых жывёл на дзвюх розных дарогах у заліве Батманс і звярнуліся ў паліцыю. Паліцыя Новага Паўднёвага Уэльса выявіла, што жывёл збіў аўтамабіль. Абвінавачванне ў забойстве жывёл было выстаўлена двум 17-гадовым падлеткам. Суд над імі адбудзецца ў наступным месяцы. Што стала матывам такога жорсткага ўчынку, не паведамляецца. 

Згодна з законам Новага Паўднёвага Уэльса, за жорсткае абыходжанне з жывёламі ім пагражае да пяці гадоў турмы і штраф у памеры 22 тысяч аўстралійскіх даляраў ($15 тысяч).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930