Знайсці
12.10.2021 / 13:09РусŁacБел

Сталі вядомыя новыя прозвішчы выпушчаных з СІЗА па справе Белгазпрамбанка

Як даведалася «Наша Ніва», з-за кратаў выйшлі старшыня назіральнай рады «Кентаўра» Вольга Радзецкая, акцыянеры «Прыватлізінга»: дырэктар Андрэй Харлановіч, Аляксей Герашчанка і Антон Марозаў (намеснік Радзецкай у «Кентаўры»).

Сяргей Дабралёт, былы супрацоўнік «Белгазпрамбанка» і акцыянер «Прыватлізінга», застаецца ў калоніі.

Крымінальныя справы супраць вызваленых людзей не закрыты, абставіны іх вызвалення невядомыя. 

«Прыватлізінг» і «Кентаўр» — кампаніі, якія пацярпелі пасля разгрому «Белгазпрамбанка» і арыштаў у колах, набліжаных да фаварыта прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыкі.

Раней стала вядома пра вызваленне з СІЗА чатырох чалавек па «справе Белгазпрамбанка»: Вольгі Купрэевай, Уладзіміра Сажына, Дзмітрыя Каракі і Дзмітрыя Жардзецкага.

Марыя Калеснікава расказала пра сваё жыццё ў СІЗА: «Турма — гэта агіднае месца, але тут я пачуваюся свабоднай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930