Знайсці
12.10.2021 / 10:24РусŁacБел

«Нельга выстаўляць такія сур'ёзныя абвінавачванні за тры сказы». Галоўны рэдактар «Камсамолкі» — пра справу Генадзя Мажэйкі

«Нельга выстаўляць такія сур'ёзныя абвінавачванні за тры сказы, якія журналіст напісаў са слоў суразмоўцы», — заявіў галоўны рэдактар расійскай газеты «Камсамольская праўда» Уладзімір Сунгоркін, каментуючы выстаўленне абвінавачвання беларускаму журналісту Генадзю Мажэйку.

Генадзь Мажэйка

У «КП» няма ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як праз юрыстаў даказваць, што гэта абвінавачванне абсурднае, заявіў Уладзімір Сунгоркін.

«Мы будзем выступаць у судзе, калі гэта будзе магчыма, нашы юрысты будуць працаваць, будзем пісаць пра гэта, рабіць усё, што магчыма».

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што ўсе выдаткі на адвакатаў выданне ўзяло на сябе.

Галоўны рэдактар таксама ўпэўнены, што ні па якіх крытэрах цывілізаванага грамадства нельга выстаўляць такія сур'ёзныя абвінавачванні за тры сказы.

Беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). 

Суд Партызанскага раёна Мінска 13 кастрычніка разгледзіць скаргу на абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі. Пра гэта паведаміў ТАСС. Скарга будзе разгледжана судом у закрытым фармаце, рашэнне будзе агучана ў адкрытым рэжыме.

Журналіста затрымалі 1 кастрычніка. Падставай да затрымання стала яго нататка на сайце kp.by, апублікаваная вечарам 28 верасня. У ёй аднакласніца праграміста Андрэя Зэльцэра, які забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, станоўча ахарактарызавала яго.

На наступны дзень сайт kp.by быў заблакаваны.

А яшчэ праз некалькі дзён было прынята рашэнне пра закрыццё беларускай рэдакцыі «Камсамолкі».

Фатограф, захапляецца тэхналогіямі і аўто — калегі пра затрыманага журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйку

Што расійскія СМІ пішуць аб закрыцці «Камсамолкі» ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930