Знайсці
11.10.2021 / 22:18РусŁacБел

У Мінску выкананне масачнага рэжыму будуць правяраць з удзелам міліцыі

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама нагадвае грамадзянам аб тым, што ў Беларусі з 9 кастрычніка стала абавязковым для ўсіх нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах. Выкананне гэтых патрабаванняў будзе правяраць у тым ліку і міліцыя.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 6 кастрычніка 2021 г. № 105, грамадзянам трэба не толькі выкарыстоўваць маскі або рэспіратары, але і трымацца дыстанцыі 1-1,5 м.

— Асобна сказана аб грамадскім транспарце і таксі — у гэтай норме гаворыцца толькі аб масках, але не аб дыстанцыі, — падкрэслілі ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама.

Кіраўнікі розных аб'ектаў і арганізацый павінны забяспечыць кантроль выканання гэтых правілаў. Будзе праводзіцца маніторынг, у тым ліку з удзелам міліцыі.

— Спачатку парушальнікаў будуць проста пераконваць, а потым магчымая адказнасць, — адзначылі ў Камітэце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930