Знайсці
11.10.2021 / 21:42РусŁacБел

Чэхіі пагражае палітычны крызіс з-за хваробы прэзідэнта: пераможца выбараў не можа ўзначаліць урад

Чэхіі пагражае палітычны крызіс: прэзідэнт краіны Мілаш Земан быў шпіталізаваны пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам і лідарам руху АНО Андрэем Бабішам. Ён быў дастаўлены ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Празе.

Выбары ў парламент Чэхіі нечакана павярнуліся сітуацыяй прававога вакууму: з «падвешанымі» прэзідэнтам, парламентам і ўрадам адначасова. Да гэтага казусу прывяло тое, што прэзідэнт краіны, 77-гадовы Мілаш Земан, на наступны дзень пасля выбараў трапіў у бальніцу ў цяжкім стане і найбліжэйшым часам не зможа ні зацвердзіць адстаўку старога ўрада, ні прапанаваць новы.

У выніку пасаду прэм'ера яшчэ няпэўны час будзе займаць кіраўнік кіруючай партыі мільярдэр Андрэй Бабіш, нягледзячы на тое, што ён прайграў выбары. А кіраўнік кааліцыі, якая перамагла, не можа ўзначаліць урад як мінімум да моманту выздараўлення прэзідэнта. І, нарэшце, новы парламент пакуль таксама не сабраўся на пасяджэнне, а значыць, не можа ні сфармаваць новы ўрад, ні прыняць рашэнне аб адстаўцы Земана ў сувязі са станам яго здароўя, каб перадаць функцыі прэзідэнта іншым палітычным суб'ектам.

Кіруючая партыя Бабіша прайграла парламенцкія выбары апазіцыйнай кааліцыі «Разам» з перавагай у 0,6%. Пры гэтым цэнтрысцкі рух АНО атрымлівае 72 з 200 дэпутацкіх мандатаў у ніжняй палаце парламента, а кааліцыя «Разам» — 71.

І Андрэй Бабіш, і вылучаны ад кааліцыі «Разам» лідар грамадзянскай дэмакратычнай партыі Пётр Фіялу выказалі гатоўнасць узначаліць Кабмін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930