Знайсці
12.10.2021 / 09:40

Наркотыкі і тэрор. Перабежчык раскрыў сакрэты паўночнакарэйскай палітыкі

Брытанскі рэсурс ВВС здолеў узяць інтэрв’ю ў перабежчыка, які некалі займаў пасаду старшага палкоўніка арміі КНДР. Журналісты сцвярджаюць, што гэта першы раз, калі буйны медыярэсурс гутарыць з былым паўночнакарэйскім афіцэрам настолькі высокага рангу.

Павялічыць

Помнік былым кіраўнікам КНДР Кім Ір Сэну і Кім Чэн Іру, Пхеньян. Фота depositphotos.com.

У матэрыяле брытанцаў перабежчык названы імем Кім Кук Сон, аднак сапраўднае імя паўночнакарэйца засакрэчанае. Суразмоўца рэпарцёраў патраціў 30 гадоў, каб заняць сваё месца сярод старэйшых афіцэраў выведкі КНДР. Ён сведчыць, што захоўваў сакрэты паўночнакарэйскіх спецслужбаў і рабіў шмат злачынстваў дзеля дабрабыту рэжыму, піша ВВС.

Кім збег з КНДР у 2014 годзе, бо адчуваў небяспеку для свайго жыцця. З таго часу ён жыве ў Сеўле і працуе на паўднёвакарэйскую выведку.

Згодна з суразмоўцам, кіраўніцтва КНДР зарабляе грошы любымі магчымымі спосабамі — ад распаўсюду наркотыкаў да продажу зброі ў краіны Блізкага Усходу і Афрыкі.

Тэрор

Падчас працы ў выведцы Кім быў сведкам выканання загадаў, звязаных з ліквідацыяй апанентаў паўночнакарэйскага рэжыму. Напрыклад, у 2009 годзе агенцтва, дзе ён працаваў, атрымала загад сфарміраваць спецгрупу для забойства ў Сеўле былога чыноўніка КНДР, што збег у Паўднёвую Карэю. Аднак замах аказаўся беспаспяховы, і два маёры арміі КНДР усё яшчэ адбываюць за яго тэрмін у турме ў Сеўле.

Кім патлумачыў брытанцам, што тэрарызм займае не апошняе месца ў дзяржаўнай сістэме КНДР:

«У Паўночнай Карэі тэрарызм — гэта палітычны інструмент, з дапамогай якога абараняюць вышэйшую годнасць Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына. Гэта (замах — заўв.) быў падарунак, каб прадэманстраваць адданасць пераемніка [былому] вялікаму лідару».

Павялічыць

Паўночнакарэйскі салдат на ваенным парадзе. Фота depositphotos.com.

Былі і іншыя падобныя загады, якія, па словах Кіма, маглі быць аддадзеныя толькі вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

У КНДР, распавядае перабежчык, лідар краіны павінен даваць дазвол нават на будаўніцтва дарогі, тым больш гэта датычыцца тэрарыстычных загадаў.

Сярод прыкладаў больш масавага тэрору Кім згадвае гісторыю 2010 года, калі ў паўднёвакарэйскі ваенны карабель Cheonan трапіла тарпеда. Судна патанула, загінулі 46 чалавек. Пхеньян абвяргае сваё дачыненне да атакі на карабель.

У лістападзе таго ж года дзясяткі паўночнакарэйскіх артылерыйскіх снарадаў атакавалі паўднёвакарэйскі востраў Ёнпхёндо. Два афіцэры і два грамадзянскія загінулі. Як кажа Кім, ён не ўдзельнічаў напрамую ў гэтых атаках, але афіцэры яго разведвальнай службы ведалі пра іх і лічылі іх прадметам гонару.

Шпіянаж у іншых краінах

Былы разведчык сцвярджае, што ў КНДР, апроч іншага, ён займаўся арганізацыяй сістэмы выведкі ў Паўднёвай Карэі. Але ж шпіёны з краіны чучхэ, як кажа Кім, ёсць і ў іншых кропках планеты — напрыклад, у Кітаі, Расіі і краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі. І гэта не кажучы пра ўнутраную выведку ў самой КНДР.

Кім распавёў пра выпадак, калі паўночнакарэйскі агент працаваў у Сінім доме — так называюць рэзідэнцыю прэзідэнта Паўднёвай Карэі. Гэта было ў пачатку 1990-х гадоў.

Шпіён нібыта здолеў папрацаваць у Сінім доме пяць-шэсць гадоў, бяспечна вярнуцца дахаты і працягнуць працу на карысць рэжыму чучхэ. І такі выпадак, згодна з Кімам, не адзіны: шпіёны з КНДР граюць актыўную роль у грамадзянскіх арганізацыях і дзяржаўных інстытутах Паўднёвай Карэі.

КНДР - адна з самых бедных і ізаляваных краін свету, аднак іншыя перабежчыкі сведчаць, што на Пхеньян працуе ажно 6 тысяч прафесійных хакераў.

Кім тлумачыць, што іх пачалі навучаць яшчэ ў 1980-я гады па запыту Кім Чэн Іра, які жадаў быць падрыхтаваным для вайны ў кіберпрасторы. Суразмоўца ВВС сведчыць, што для гэтага адбіралі лепшых студэнтаў з усёй краіны, якія пазней навучаліся шэсць гадоў.

І небеспаспяхова - заходнія спецслужбы лічаць, што хакеры з КНДР стаяць за шэрагам буйных кібератак. Напрыклад, ім прыпісваюць напад 2017 года на рэсурсы Нацыянальнай службы аховы здароўя (Брытанія) і іншых арганізацый па ўсім свеце, а таксама атаку 2014 года на рэсурсы кампаніі Sony Pictures.

Продаж наркотыкаў

У 1990-я на тэрыторыі КНДР меў месца вялікі голад, праз які загінулі, па розных ацэнках, ад 10 тысяч да 3 мільёнаў чалавек. У той час перабежчык, што гутарыў з ВВС, атрымаў загад дабываць грошы для вярхоўнага лідара краіны, што азначала продаж нелегальных наркотыкаў.

Як кажа перабежчык, у перыяд Цяжкага паходу — так прапаганда назвала голад — выраб наркотыкаў у КНДР дасягнуў свайго піка.

Павялічыць

Пхеньян. Фота depositphotos.com.

Калі Кім атрымаў заданне, ён прывёз у краіну трох замежнікаў, пабудаваў разам з імі лабараторыю і пачаў вырабляць наркотыкі. Перабежчык кажа, што яны выраблялі метамфетамін, прадавалі яго і перадавалі грошы кіраўніку краіны Кім Чэн Іру — былы афіцэр тлумачыць, што лідару краіны на практыцы належаць усе грошы на тэрыторыі КНДР.

У Паўночнай Карэі і раней масава выраблялі наркотыкі, у асноўным гераін і опій.

Іншы перабежчык, былы дыпламат з КНДР, некалькі гадоў таму распавядаў, што ў краіне існуе надта буйная сфера наркагандлю, прычым яе кантралюе дзяржава. Праз гэта ў Паўночнай Карэі пачалася сапраўдная эпідэмія нарказалежнасці.

Яшчэ адной крыніцай прыбытку Кім называе нелегальны продаж зброі ў Іран. Напрыклад, паўночнакарэйцы выраблялі звышмалыя падводныя лодкі — Кім упэўнівае, што ў КНДР такое вытанчанае абсталяванне было дужа высокай якасці.

Згодна з суразмоўцам ВВС, Іранам справа не абмяжоўвалася, і паўночнакарэйцы прадавалі сваю зброю ў краіны з зацяжнымі грамадзянскімі войнамі. Гаворка ідзе пра Сірыю, М'янму, Лівію і Судан. ААН, між тым, папярэджвае, што вырабленая ў Пхеньяне зброя можа аказацца ў шматлікіх гарачых кропках па ўсім свеце.

Урад гэтай краіны кажа, што там не было ніводнага выпадку кавіду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31