Знайсці
11.10.2021 / 18:38РусŁacБел

Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыняе сваю працу

Па патрабаванні амерыканскага боку генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніць сваю працу 21 кастрычніка.

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генеральнага консульства (уключаючы Канаду), пасля закрыцця генеральнага консульства змогуць звяртацца па ўсіх пытаннях у пасольства Беларусі ў ЗША ў Вашынгтоне па адрасе 1619 New Hampshire Ave, N. W., Washington, DC, 20009.

Беларусы, раней запісаныя на асабісты прыём да 15 кастрычніка ўключна, змогуць падаць дакументы для выканання консульскіх дзеянняў. Пасля 15 кастрычніка доступ у офіс генеральнага консульства будзе немагчымы.

Прыём і апрацоўка дакументаў, накіраваных па пошце, спыняецца з 8 кастрычніка. Кансультацыі па тэлефоне будуць недаступныя пасля 8 кастрычніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера