Знайсці
11.10.2021 / 16:01РусŁacБел

Фігурантаў «справы студэнтаў» пачалі этапаваць у калоніі

Праваабаронцам стала вядома, што моладзевую актывістку Алану Гебрэмарыям, былых студэнтак Таццяну Екельчык, Вікторыю Гранкоўскую этапавалі для адбыцця пакарання ў гомельскую жаночую калонію праз тры дні пасля апеляцыі. Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калонію «Віцьба».

Нагадаем, 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуды 12 фігурантам «справы студэнтаў». 11 чалавек па справе атрымалі па 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Глеб Фіцнер (адзіны, хто прызнаў віну) — два гады калоніі.

Падтрымаць дзяўчын лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алане Тадэге Гебрэмарыям, Таццяне Андрэеўне Екельчык, Вікторыі Іванаўне Гранкоўскай

Падтрымаць Ягора можна па адрасе: 

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ягору Алегавічу Канецкаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930