Знайсці
11.10.2021 / 12:55РусŁacБел

EUObserver апублікаваў расследаванне, якое раскрывае, як некаторыя краіны ЕС абыходзілі эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь

У расследаванні фігуруюць чэшская фірма Česká zbrojovka, славацкая XXeurope і венгерская De Fango.

Pat WilsonCZ75

Апошнія дзве летась спрабавалі паставіць у нашу краіну праз Малдову сотні тысяч патронаў з боепрыпасамі. 

Чэшская фірма Česká zbrojovka спрабавала экспартаваць больш за 100 вінтовак і пісталетаў праз Малдову ў Расію ў 2020 годзе.

У схеме абыходу эмбарга (якое дзейнічае з 2011 года), згодна са звесткамі аўтараў расследавання, задзейнічаныя таксама малдаўская збройная фірма Cartuș, расійская Alliance і беларуская Outdoor Team.

Пра выкрыццё выпадкаў нелегальных паставак зброі праз Малдову заяўляла і МЗС гэтай краіны.

У мінулым годзе паведамлялася, што пасля разгону пратэстаў у Менску на вуліцах знаходзілі аскепкі ад святлошумавых гранат чэшскага вырабу.

Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930