Знайсці
11.10.2021 / 11:14РусŁacБел

Ці патрэбна вакцынацыя людзям з паніжаным або прыгнечаным імунітэтам?

Людзі са зніжаным або прыгнечаным імунітэтам павінны быць вакцынаваны ў першую чаргу, бо ўваходзяць у групу рызыкі і часцей за іншых пераносяць каранавірус у цяжкай форме, аж да смяротнага выніку.

Такім меркаваннем падзяліўся доктар-інфекцыяніст рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта доктар медыцынскіх навук дацэнт Ігар Стома, паведамляюць Мінск-навіны.

Ігар Стома падкрэслівае, што даныя аб першай хвалі каранавіруса ў Італіі паказалі: кожны пяты памерлы ад інфекцыі чалавек меў анкалогію той ці іншай формы. Але, калі б на момант заражэння яны знаходзіліся пад абаронай вакцыны, магчыма, іх удалося б вылечыць, а пазней — перавесці анказахворванне ў стадыю рэмісіі.

На падставе гэтых звестак можна сцвярджаць, што людзі са зніжаным імунітэтам павінны быць прышчэплены ў першую чаргу, лічыць эксперт.

— Вядома, хачу падкрэсліць, рашэнне аб тэрмінах вакцынацыі павінна прымацца на кансіліуме пры ўдзеле профільных спецыялістаў, якія вядуць гэтага пацыента. Гэта не самастойнае рашэнне, яно павінна быць абгрунтавана спецыялістамі адпаведнага профілю — удакладняе медык.

Пры гэтым зрабіць прышчэпку людзям з імунасупрэсіяй эксперт вельмі рэкамендуе. Паводле яго слоў, эфект ад вакцыны хоць і можа быць некалькі зніжаны з-за асаблівасцяў працы іх арганізма, але не даведзены да нуля.

Што эфектыўнейшае: «Спутнік» або кітайская вакцына?

Інфекцыяніст Салавей расказаў, як правільна карыстацца пульсаксіметрам і на што звяртаць увагу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930