Знайсці
11.10.2021 / 12:35

«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук

Паэт-бард Валеры Пазнякевіч напісаў у фэйсбуку, што шукае жонку. І пералічыў крытэрыі, якім будучая спадарожніца мусіць адпавядаць, чым разгневаў жанчын.

«Узрост — да 45 гадоў.

Крытэрыі: веданне беларускай мовы, жаданне спяваць на сцэне і кахаць паэта.

Разглядаю кандыдатуры жанчын, якія валодаюць беларускай мовай, жадаюць мець дзяцей і вераць у будучыню Беларусі.

Характар — Жыве Беларусь! Адказ — то ўзаемна.

Жыллём забяспечаны. Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі.

Руды колер валасоў — не мой. Радзімыя плямы на твары — пралёт», — напісаў 53-гадовы паэт.

Павялічыць

У каментарах яму пазычылі поспехаў у пошуках. А жанчыны абурыліся: ці не завысокія патрабаванні выстаўляюцца і што за дыскрымінацыя па колеры валасоў?

«Я ж не хапаюся за кожную цыбуліну», — адказаў паэт на прэтэнзіі.

Праўда, праз паўдня пост выдаліў.

«Я проста вырашыў заняцца вывучэннем жаночай псіхалогіі. Дзеля гэтага і размясціў пост. Каментары былі больш чым жахлівыя. Некаторыя адкрыта пісалі аб тым, што калі перапіша кватэру, то тады ёсць над чым падумаць. Як ні дзіўна, але ў большасці жанчын на першым месцы стаіць матэрыяльнае пытанне. Дзеля яго дасягнення яны гатовыя пазбавіцца і свайго гонару, і сваёй незалежнасці.

Аналіз мне патрэбен для новага псіхалагічнага раману «Каханне ў квадраце». Пост мне вельмі дапамог. А што тычыцца пошуку жанчыны, спадзяюся, што час гэтаму паспрыяе», — патлумачыў пазней паэт «Нашай Ніве».

«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31