Знайсці
10.10.2021 / 22:05РусŁacБел

Міністр фінансаў паабяцаў, што ў 2022 годзе заробкі вырастуць

У наступным годзе рост зарплаты будзе ў любым разе. Пра гэта міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў расказаў у эфіры АНТ.

Па словах міністра, з бюджэтам бягучага года ўсё будзе добра. Пры яго фарміраванні зыходзілі з кансерватыўных ацэнак. Нейкіх збояў, неплацяжоў, невыканання дзяржавай сваіх абавязацельстваў не будзе. Як і прыняцця нейкіх дадатковых мер, якія адаб'юцца на дабрабыце грамадзян.

Бюджэт на 2022 год плануюць таксама ва ўмовах эканоміі, улічваючы кансерватыўныя сцэнары. Групуюць усе даходы, адмаўляюцца ад выдаткаў, з якімі можна пачакаць, каб максімальна заставацца ў балансе. Неабходна таксама фармаваць рэзервы: свет яшчэ не выйшаў з пандэміі. Пры гэтым Селіверстаў падкрэсліў, што рост заработнай платы ў любым разе будзе.

— Ён будзе мець і рэальнае значэнне, то-бок будзе вышэйшы, чым інфляцыя, — удакладніў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера