Знайсці
10.10.2021 / 14:50РусŁacБел

У Мінску 17-гадовы хлопец разбіў некалькі машын

У ГУУС Мінгарвыканкама пракаментавалі відэа, на якім невядомы хлопец разбіваў шкло ў чужых машынах.

Інцыдэнт здарыўся раніцай 10 кастрычніка на вул. Ясеніна, дзе ў выхадныя праходзіць сельскагаспадарчы кірмаш. Малады чалавек разабраў гандлёвую палатку і, адарваўшы ад яе каркаса металічную трубу, стаў наносіць удары па прыпаркаваных аўтамабілях. Хулігана затрымалі відавочцы. Яны перадалі яго сілавікам. У выніку хлопец быў дастаўлены ў раённае УУС для разбору.

Хлопец пашкодзіў некалькі машын, гандлёвую палатку, халадзільную вітрыну. Ужо 12 уладальнікаў аўто звярнуліся ў міліцыю з заявамі. Іншыя заявы працягваюць паступаць.

Затрыманым аказаўся 17-гадовы мінчанін, навучэнец у сталічным прафесійным ліцэі. Малады чалавек патлумачыў свае дзеянні вялікай колькасцю выпітага алкаголю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930