Знайсці
09.10.2021 / 21:01РусŁacБел

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сыходзіць у адстаўку на фоне расследавання пракуратуры супраць яго

Пракуратура Аўстрыі вядзе расследаванне ў дачыненні да Курца і дзевяці яго набліжаных па справе аб карупцыі і хабарніцтве.

Сутнасць абвінавачванняў у тым, што ў 2016-2018 гадах «сродкі Міністэрства фінансаў былі выкарыстаныя для фінансавання часткова падтасаваных апытанняў грамадскай думкі, якія служылі выключна палітычным і партыйным інтарэсам».

У прыватнасці, па версіі пракуратуры, урад купляў у СМІ рэкламу ў абмен на размяшчэнне выгадных для партыі Курца публікацый.

У перыяд, аб якім ідзе гаворка, Курц узначаліў «Аўстрыйскую народную партыю» і прывёў яе да ўлады, калі яна стварыла кааліцыйны ўрад сумесна з крайне правай Партыяй свабоды.

У заяве пракуратуры не называецца выданне, у якім размяшчаліся гэтыя апытанні грамадскай думкі, але аўстрыйская прэса сцвярджае, што гаворка ідзе пра таблоід Osterreich. Холдынг, да якога належыць гэтая газета, у сераду заявіў, што не браў дзяржаўныя сродкі за рэкламу ў абмен на арганізацыю выгаднага для Курца апытання.

Сам Курц таксама казаў, што ні ў чым не вінаваты. «Я перакананы, што і гэтыя абвінавачванні апынуцца лжывымі», — сказана ў заяве канцлера. Кіраўнік урада настойвае, што тэкставыя паведамленні, якія пракуроры выкарыстоўваюць у якасці доказу яго віны, былі выдраныя з кантэксту.

Супраць канцлера Аўстрыі Курца пачата расследаванне па абвінавачванні ў хабарніцтве і службовых злачынствах. У офісе прайшоў вобшук

Прэзідэнт Аўстрыі назваў імя новага канцлера краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930