Знайсці
09.10.2021 / 17:00РусŁacБел

Усё забірае шпіталь. «Хімвалакно» паведаміла пакупнікам, што больш ня можа прадаваць ім кісларод

«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь аб'ём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.

Дакументам са Свабодай падзяліліся чытачы.

Прадпрыемства праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў, гаворыцца ў лісце за подпісам генеральнага дырэктара Васіля Касцюкевіча.

Максімум на што гатовы вытворца — у экстранных аварыйных выпадках выдзяляць ня больш за 1-2 балоны на дзень.

«Светлагорскхімвалакно» вырабляе тэхнічны і медычны кісларод больш за 40 гадоў.

Адзін 40-літровы балон змяшчае крыху больш за 6 кубаметраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балону хопіць на некалькі сутак, для апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх — на адны суткі.

У Гомельскай вобласці за паўмесяца колькасць перапрафіляваныя ложкаў для кавідных хворых у шпіталях вырасла на 52%. Усяго такіх ложкаў цяпер — 36% ад наяўных у рэгіёне.

Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя суткі ў краіне 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 смярцей пацыентаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера